РЭ́ЛЕЯ—ДЖЫ́НСА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад т-ры. Тэарэтычна выведзены Дж.У.Рэлеем (1900) на падставе класічных уяўленняў аб раўнамерным размеркаванні энергіі па ступенях свабоды і незалежна ад яго Дж.Х.Джынсам (1905—09) метадамі статыстычнай механікі. Паводле закону шчыльнасць энергіі выпрамянення
, дзе v — частата выпрамянення, c — скорасць святла ў вакууме, k — Больцмана пастаянная, T —
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)